Лунінецкіх чыноўнікаў абавязалі выступаць у “раёнцы” па графіку (+Копія дакумента)
“Праграма ўзаемадзеяння і інфармацыйнага супрацоўніцтва райвыканкама з рэдакцыяй газеты “Лунінецкія навіны”, мясцовым радыёвяшчаннем на 2012 год” трапіла ў незалежнае выданне “Информ-прогулка”.
Націсніце, каб павялічыць выяву

Згодна з дакументам, кожны кіраўнік, пачынаючы са старшыні райвыканкама, павінен друкавацца ў розных рубрыках “раёнкі” ў вызначаныя тэрміны. Напрыклад, кіраўнік райвыканкама абавязаны правесці прамыя лініі з жыхарамі горада і раёна, выступіць у рубрыцы “Клопат мясцовай улады” ў сакавіку, чэрвені, верасні, снежні.
Больш за ўсіх "дасталася" начальніку аддзелу ідэалагічнай работы - яму трэба друкавацца “пастаянна”.
Дакумент узгоднены з галоўным рэдактарам “Лунінецкіх навін” Таццянай Вайцяхоўскай і зацверджаны намеснікам старшыні райвыканкама Віктарам Рафалофічам.
Прадстаўляць інфармацыю ў недзяржаўнае выданне “Информ-прогулка” чыноўнікам забаронена.
Каментары: