Заклік да неадкладна​га вызвалення і рэабілітацыі Алеся Бяляцкага


Ад шэрагу арганізацый, якія з’яўляюцца членамі і партнёрамі Сеткі Дамоў правоў чалавека.

24 студзеня Мінгарсуд разгледзеў касацыйную скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 гады турмы. Прысуд пакінулі без зменаў.

У гэты ж дзень шэраг арганізацый, якія з’яўляюцца членамі і партнёрамі Сеткі Дамоў правоў чалавека (у тым ліку ГА "БАЖ"), заклікалі беларускія ўлады неадкладна вызваліць і зняць усе абвінавачанні супраць праваабаронцы Алеся Бяляцкага, цалкам рэабілітаваць яго і забяспечыць бесперашкодную дзейнасць у галіне правоў чалавека.

“Мы расцэньваем утрыманне пад вартай Алеся Бяляцкага са жніўня 2011 года як прамы вынік яго законнай праваабарончай дзейнасці ў Беларусі”, - сказана ў закліку.

Поўны тэкст - у далучаным PDF-файле


Спампаваць (696.55 КБ)

Каментары: