У Беларусі заснаваная прэмія імя Святланы Навумавай для палітыкаў, аналітыкаў і журналістаў


Заяўкі на ўдзел можна адсылаць ужо зараз.

Як паведамляецца на сайце zapraudu.info, ініцыятыва зыходзіла ад актывістаў кампаніі “Гавары праўду”, педагагічнай грамадскасці і Парталу грамадскіх аб’яднанняў РБ. Старшынём аргкамітэту Прэміі стаў былы прарэктар ЕГУ, прафесар Уладзімір Дунаеў.

Вылучаць кандыдатаў на прэмію можа кожны чалавек, палітычная партыя, недзяржаўнае аб’яднанне, газета і г. д. Прапановы можна адсылаць на паштовую і электронную скрыні на працягу двух тыдняў. Па выніках апрацоўкі “заявак” па кожнай з намінацый будзе сфармаваны “шорт-ліст” з трох імёнаў, які будуць вынесеныя на галасаванне журы. (У яго складзе – 30 чалавек). Імёны пераможцаў назавуць у першы дзень вясны.

Пакуль у конкурсе будзе 3 намінацыі: у журналістыцы ўзнагарода будзе прысуджацца “За грамадзянскую і маральную пазіцыю”, у аналітыцы – “За глыбіню думкі і навуковую адказнасць”, трэцяя намінацыя – “Надзея” – прызначана лепшаму маладому палітыку Беларусі, якому на 1 сакавіка яшчэ не споўніцца 35-і гадоў.

Куды пісаць:

Паштовы адрас: 220050, г. Мінск, а/с 423

Электронны адрас: info@zapraudu.info

Святлана Навумава пашла з жыцця ў сакавіку 2011 года, на 56-м годзе жыцця. Яна была вядомым палітолагам, выкладчыкам Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту.

Падрабязней пра прэмію - ТУТ

Каментары: