Пра БАЖ
Уступленне ў БАЖ
Як стаць сябрам БАЖ?
Стаць сябрам БАЖ можа грамадзянін РБ, замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства, якая дасягнула паўналецця, ажыццяўляе журналісцкую дзейнасць альбо спрыяе яе развіццю ў Беларусі, бярэ ўдзел у рэалізацыі мэтаў і задач БАЖ, прызнае і выконвае Статут і Дэкларацыю прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста.
Прыём у арганізацыю ажыццяўляе філія БАЖ альбо, калі на тэрыторыі адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі адсутнічае філія, - Праўленне БАЖ.
Для ўступлення ў БАЖ неабходна перадаць кіраўніку філіі альбо ў цэнтральны офіс арганізацыі
(220030, г. Мінск, вул. Камсамольская, 7, п.32
тэл. +375 17 2036366, маб. +375 29 1267098)
наступныя дакументы:
запоўненую заяву на ўступленне ў БАЖ (PDF);
пісьмовыя рэкамендацыі ад двух сябраў БАЖ. (Рэкамендацыя пішацца ў адвольнай форме; абавязковыя дата, подпіс і расшыфроўка подпісу таго, хто рэкамендуе);
2 фотаздымкі 30 x 40 мм і запоўненую анкету (калі Вы жадаеце атрымаць пасведчанне БАЖ)
фотаздымак 35 х 45 мм у электроным выглядзе (jpeg, 300 dpi) для пасведчання сябра Міжнароднай федэрацыі журналістаў).
Перавагі сяброўства ў БАЖ:
Вы робіцеся сябрам афіцыйна зарэгістраванай у Міністэрстве юстыцыі РБ журналісцкай арганізацыі, што падвышае Ваш статус пры выкананні прафесійных абавязкаў у розных умовах і сітуацыях. Вы можаце атрымаць пасведчанне з пячаткай, якое пацвярджае Вашу прыналежнасць да журналісцкай супольнасці.
Уступiўшы ў БАЖ, Вы аўтаматычна робіцеся сябрам Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) - уплывовай арганізацыі, асацыяваным сябрам якой БАЖ з'яўляецца з 1997 года. Вы маеце права атрымаць пасведчанне міжнароднага ўзору, якое прызнана афіцыйным дакументам шмат у якіх краінах свету.
Вы атрымліваеце права на бясплатную прававую дапамогу ў выпадку ўзнікнення пытанняў альбо праблем, звязаных з Вашай журналісцкай дзейнасцю - у тым ліку і на прадстаўленне Вашых інтарэсаў у судзе.
Вы атрымліваеце права ўдзельнічаць у адукацыйных праграмах для журналістаў (семінарах, трэнінгах, стажыроўках і г.д.), якія ладзіць БАЖ сумесна з партнёрскімі арганізацыямі як у Беларусі, так і за яе межамі.
Вы можаце разлічваць на аператыўную падтрымку і дапамогу калег у выпадку парушэння Вашых прафесийных правоў альбо ў іншых сітуацыях, якія патрабуюць рэакцыі альбо ўмяшальніцтва з боку шырокай грамадскасці - як у Беларусі, так і за мяжой.
Часопіс «Абажур»
Абажур № 1 (92)
Часопіс “Абажур” выдаецца ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” са снежня 2000 г. Выданне зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі (рэг. №833 ад 04.12.2009 г.). Выходзіць 1 раз на 3 месяцы накладам 600 асобнікаў, распаўсюджваецца бясплатна.
Вiдэа на сайце
Сукенка з “СБ”
Фрагмент сюжэту ТРК “Ранак” (Светлагорск), прысвечаны нядаўнім выбарам “Міс БРСМ”. Дакладней, прэзентацыі “моды будучага”.